"J:морс" адсвяткуе сваё 10-годдзе спектаклем у Купалаўскім тэатры

У снежні гурту "J:морс" стукне 10 гадоў. Адзначыць гэтую дату музыканты вырашылі эксклюзіўнай праграмай "Канцерт у тэатры – сеанс з выкрыццём", якую калектыў прадставіць 8-га снежня ў тэатры ім. Я.Купалы. Падчас выступу прагучаць не толькі вядомыя хіты, але і песні, якія ўжо даўно не выконваліся на публіцы, пачынаючы з самага першага альбома "Ассорти" (2000). Прычым усе песні будуць выкананы ў адмысловых аранжыроўках.

"Па атмасферы гэта будзе ў нейкім сэнсе канцэрт-спектакль – больш ціхае гучанне, з рознымі нестандартнымі для нас інструментамі, з цікавымі гасцямі і ў асаблівым месцы. Карацей, падобных выступаў у нас яшчэ не было", – кажа Ўладзімір Пугач.

"Сеанс з выкрыццём" не абыйдзецца без магіі, але станоўчай і натуральнай, якая атрымоўваецца ў выніку выканання жывой музыкі і максімальна блізкага кантакту з публікай. "А яшчэ мы паспрабуем быць тымі, хто мы ёсць на самой справе. У 10 гадоў можам сабе дазволіць", – усміхаецца Пугач.

8-га снежня ў тэатры ім. Я. Купалы гурт "J:морс" з праграмай  "Канцэрт у тэатры – сеанс з выкрыццём". Пачатак у 19.00. Білеты ад 10 да 100 тыс. Даведка: (017) 227 17 17.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі