"Іслач" разграміла ў Астраўцы "Смаргонь"
![Заўзятары "Іслачы" / vk.com/fcisloch](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sgrPrbS33As.jpg.webp?itok=7y93nFqG)
Заўзятары "Іслачы" / vk.com/fcisloch
У пятніцу стартаваў трэці тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Іслач" у Астраўцы разграміла "Смаргонь" — 4:0.
У суботу гуляюць "Мінск" і БАТЭ, мінскае "Дынама" і "Слуцк", "Белшына" і "Тарпеда-БелАЗ". У нядзелю адбудуцца матчы брэсцкага "Дынама" і "Славіі", "Энергетыка-БДУ" і "Нафтана", "Гомеля" і "Нёмана".
У першынстве лідыруюць чатыры каманды, якія набралі па 6 ачкоў: мінскае "Дынама", "Шахцёр", "Тарпеда-БелАЗ" і "Іслач".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.