Вы тут

“Іслач” пацярпела разгромную паразу ад “Дняпра”

ФК "Дняпро"

Магілёўскі “Дняпро” на сваім полі разграміў “Іслач”. Матч прайшоў 15 чэрвеня ў рамках 11 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Магілёўцы цягам гульні забілі ў браму гасцей тры галы і абыгралі “ваўкоў” у сухую — 3:0. Адметна, што “Дняпро” займае толькі 11-е месца ў турнірнай табліцы, а “Іслач” прэтэндуе на тройку лідараў.

Таксама ў суботу прайшлі яшчэ два матчы 11 тура: “Тарпеда-БелАЗ” — “Віцебск” —  1:0, “Славія” —  “Слуцк” —  1:1.

Раней у пятніцу адбыліся матчы “Гарадзея” —  “Тарпеда” (Мінск) —  0:0 і “Мінск” —  “Нёман” —  2:1.

Сёння праграма 11 тура завяршыцца матчамі БАТЭ —  “Шахцёр”, “Дынама” (Мінск) —  “Энергетык— БДУ”, “Дынама” (Брэст) —  “Гомель”.

 

Відэа АБФФ