Іран і ЗША не змаглі дамовіцца аб здзелцы на перамовах у Пакістане
Прадстаўнік амерыканскай дэлегацыі Джэй Дзі Вэнс / Reuters
ЗША і Іран не змаглі дасягнуць пагаднення на перамовах у Пакістане, вынікае з заявы віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса.
Паводле яго, Іран адмовіўся прымаць умовы ЗША, піша BBC. Вашынгтон не ўбачыў гатоўнасці Тэгерана ўзяць на сябе абавязацельства не распрацоўваць ядзерную зброю. А кіраўнік іранскай дэлегацыі Махамад Багер Галібаф заявіў, што ЗША не ўдалося заваяваць давер Ірана падчас гэтых перамоваў.
Перамовы працягваліся больш за 21 гадзіну, іх вынікам павінна было стаць мірнае пагадненне, якое паклала б канец вайне.
На наступным тыдні ў Вашынгтоне для правядзення ўласных перамоў павінны сустрэцца прадстаўнікі Ізраіля і Лівана.