Вы тут

Іракцы заплацілі 84 тысячы еўра, каб трапіць з Беларусі ў Еўрасаюз

У Германіі затрымалі іракцаў, якія нелегальна трапілі туды з Беларусі / Reuters, ілюстрацыйнае фота

Раніцай 8 траўня ў Германіі паліцыянты затрымалі 9 грамадзян Ірака. Гэта была сям'я з чатырох дарослых, дваіх падлеткаў і траіх дзяцей.

Выявілася, што ўсе яны незаконна трапілі на тэрыторыю Еўрасаюза з Беларусі. За перавозку яны заплацілі 84 тысячы еўра. 

Пры іракцах не было ніякіх дакументаў. Нелегальныя мігранты расказалі, што пашпарты адабралі кантрабандысты ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.