Інструктар аўташколы: Кошт навучання павысіцца, а якасць не зменіцца

"Трэба, каб быў свабодны выбар. Адна аўташкола дае тэарэтычную частку, іншая практычную. Для таго, каб здаць на правы, трэба дзве аўташколы. Атрымліваеш два сертыфікаты і з імі здаеш у ДАІ. Калі выкладчык аўташколы добры, яго будуць перадаваць па спадчыне.Не інструктары будуць выбіраць курсантаў, а інструктара будуць выбіраць курсанты. Калі ён будзе дрэнна выкладаць, то да яго ніхто не будзе хадзіць, і ён застанецца без працы. А так 40 або 50 гадзін — розніцы няма. Кошт павялічыцца, час навучання павялічыцца, а рэальна нічога не зменіцца", — кажа былы начальнік раённай ДАІ, а цяпер аўтаэксперт і выкладчык аўташколы Аляксандр Канапліцкі.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 483, ён унёс змены і дапаўненні ва Указ ад 28 лістапада 2005 № 551 "Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху".

Час навучання практычнаму кіраванню на катэгорыю "В" павялічваецца з 40 да 50 гадзін. Аўташколам даецца чатырохмесячны тэрмін для навучання вадзіцеляў. Раней у аўташколах вучылі 3 месяцы. Адзін месяц вучобы каштаваў прыкладна 1,5 мільёна рублёў.

Указ набудзе моц праз тры месяцы пасля апублікавання. Ён накіраваны на павышэнне бяспекі на дарогах.

Дзіцячыя крэслы і зімовыя шыны ў Беларусі сталі абавязковымі

Указ гэтак жа абавязвае выкарыстоўваць зімовыя шыны з 1 снежня па 1 сакавіка на легкавых аўтамабілях да 3,5 тон, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях масай звыш 3,5 тон і аўтобусах масай да 5 тон.

Абавязковай стане перавозка дзяцей да 12-ці гадоў у легкавым аўтамабілі з выкарыстаннем дзіцячых крэслаў. Гэта правіла не будзе тычыцца таксі і калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў.

Мінімальная ступень святлопрапускання ветравога шкла транспартнага сродку памяншаецца з 75% да 70%.

“99% навучэнцаў ідыёты!!! Дзе вас бяруць?!”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі