“99% навучэнцаў ідыёты!!! Дзе вас бяруць?!”

Вучыцца кіраваць аўтамабілем я пайшоў не праз вострую неабходнасць, а, хутчэй, праз жаданне навучыцца і атрымаць правы. Мужык жа мусіць умець кіраваць машынай, не? Вось і я так думаю. Абвестку ўбачыў у метро, дыск з білетамі ўзяў у калегі, зняў з рахунка 400 баксаў і пайшоў запісвацца. Наперадзе мяне чакалі цэлыя тры захапляльныя месяцы.

Дзень першы

Пайшоў. Адразу даведаўся, што супрацоўнікі ДАІ, гэта "величественные повелители с полосатыми жезлами", навучыцца нечаму можна толькі калі "выходишь из учебного автомобиля с мокрым задом", а "68% человеческого населения планеты Земля не способны управлять машиной в принципе".

Падумаў, што як мінімум тры бліжэйшыя месяцы жыцця сумнымі не будуць дакладна.

Дванаццаты дзень

Пытанні ў білетах прыдумлялі людзі, якіх пераехалі камбайнам у дзяцінстве. Заўтра першы залік, да. А яшчэ заўважыў, што ў групах пераважна дзяўчаты. Матрыярхат апаноўвае нас.

Васемнаццаты дзень

Перлы інструктара:

"За рулём нет девушек, за рулём все водители. Все, блин, за ним равны. Не то, что в жизни".

"Кто имеет право проезда пересечения дороги с велодорожкой, не уступая дороги? Водитель автомобиля или велосипедист? Не знаете? Я вам сейчас объясню!" Уключае відэазапіс, на якім легкавік ледзь не збівае раварыста, спыняецца, пасля чаго кіроўца высоўваецца з акна машыны і крычыць яму: "Я тебе покажу, твою мать!".

"Пешеходы... Им дали право преимущества на нерегулируемых перекрёстках... Вот они сейчас там с этим правом и гибнут!"

Дваццаты дзень

"Кто поедет первым на необозначенном перекрёстке равнозначных дорог, где одновременно встретились четыре автомобиля, едущие с четырёх разных направлений? Тут будет как в жизни — первым поедет самый наглый".

Трыццаць пяты дзень

Перлы інструктара:

"Иногда эти знаки рисуют на дороге (маецца на ўвазе знак "Асцярожна, дзеці"). Но если правильно рисовать — это очень дорого. Очень. Слои краски глубокие, формы, трафареты. И долго. Целый день можно один знак рисовать. Поэтому если вы такой знак нарисованный увидели, то что он означает? Что дети и осторожно — это да, а ещё что? Не знаете?! А я вам расскажу, что. Он значит, что проверка шла, а деньги лишние висели. Вот что такой нарисованный знак означает. Так и знайте".

"Что будет, если под такой знак повернуть налево ("Накірунак руху па паласе — наперад")? Тут три варианта. Да, три! Тут будет или ничего, или штраф, или пи... капец. Но лучше всего штраф".

"Не сдала? Завалила? А я сразу знал, что ты не сдашь. Почему? Да как тебя увидел. Всё как обычно, из группы в группу. Такие красивые никогда сразу не сдают. Никогда".

Агаваруся, што так весела было не ўвесь час, вядома. На занятках збольшага займаліся нудным паўтарэннем канспекта ПДР, часам адрываючыся на гісторыі з асабістага досведу выкладчыка. Прапусціў усяго тры дні. І тое, па важнай прычыне — быў у камандзіроўках. Думаю, што здаць усе залікі і іспыты цалкам рэальна і не наведваючы заняткі, але пасля іх было адназначна прасцей. Дастаткова было 3-4-х гадзін самастойных заняткаў ля манітора на тыдзень. Хоць адзін залік я ўсё ж пераздаваў, але сам вінаваты.

Сорак пяты дзень

Перлы інструктара:

"Хочешь повернуть — включи поворотник. Другие водители твои мысли читать не умеют! Да. И в жизни тоже самое, кстати. Хотите что-то важное сказать другому — скажите. А то до смерти ждать будете... В этом смысле на дороге проще. Бац, крыло, бампер — 500 баксов, и опять вперёд без поворотника. Ерунда. Если "каско" есть. Шутка)".

Пяцідзесяты дзень

Кіраванне:

"Головой думай, а не жопой. А если вместо головы жопа, то надо её поднять повыше и думать жопой тогда, что поделаешь..."

"Нормально. Сейчас я выхожу, а ты один езди. И если вдруг услышишь, что я кричу красивые громкие слова, то выжимай сцепление и осторожно нажимай на тормоз, понял?"

"Понты! Галимые понты! Пять раз нормально проехал, всё получилось, и возомнил, что уже научился, поехал тяп-ляп! А нифига не научился. Всегда всё делай как в первый раз, осторожно, внимательно. Вообрази, что это в первый раз ты за этот руль сел, и действуй. Ласково, нежно. Всё как с бабами, короче".

Шэсцьдзесят другі дзень

"Вот нахрена ты выёб…ся, нахрена!? Тебе сказано только — заехать в гараж. И всё! Неважно, как — прямо, криво, вкось, поперёк. Главное, чтобы заехал и выехал, и ничего не заболталось у тебя. А ты бл… подруливаешь всё время, чтобы ровненько по центру заехать... Запомни, гаишнику это похер. Он тебе сказал заехать, ты заехал. Сказал выехать — ты выехал. И всё. Не надо ничего додумывать, никакой не надо инициативы. Не зли гаишника зря. Он тебе не жена, чтобы ублажать и желания угадывать. Есть жена у тебя? Нет? Ну, счастливчик. Так, а нахрена тебе машина тогда? На такси катайся!"

Інструктар па кіраванні ў аўташколе — гэта асобная каста). Чаго толькі ад іх у свой адрас не пачуеш падчас пакатушак па горадзе. Не тое, каб мяне гэта моцна напружвала (ды і тупіў я часам вельмі шмат, прызнаю), але было незвычайна. Пры гэтым па-за заняткамі інструктар ператвараўся ў абсалютна звычайнага ветлівага чалавека. І, нягледзячы ні на што, вельмі дапамог падчас здачы практычных іспытаў.

Шэсцьдзесят трэці дзень

Медыцына

"И последнее. Очковая гематома. Очковая гематома — это не там, где вы подумали. Там, где вы подумали — это геморрой. А очковая гематома — это кровоизлияние в глазные яблоки. Если такое увидели, то звоните сразу 103. Это всё, на что вы в данной ситуации способны. Как и во многих других случаях".

Семдзесят восьмы дзень

Кароткі інструктарска-беларускі слоўнік (па матывах некалькіх першых паездак па горадзе).

Утрымлівае нецэнзурную лексіку, можа варыявацца ў залежнасці ад працоўнага стажу супрацоўніка аўташколы і пола курсанта.

Жопа — Галава.

Б…дь! — Увага!

Б…дь!! — Асцярожней.

Ну, б…дь, ну! — Націсніце на газ.

Ё… твою мать, б…дь!!! — Аварыйная сітуацыя.

Ну, не насилуй ты машину, сколько повторять можно… — Пераключыце перадачу.

Не обосрись! — Кранайцеся асабліва ўважліва, тут складанае месца.

Дави их, дави!!! — Асцярожна, да пераходу падышлі пешаходы.

Резче сцепление отпускай, ещё резче!!! — Счапленне трэба адпускаць паступова, але адначасова не вельмі марудна, іначай машына заглухне.

Чё ты моргаешь ему, ну чё ты ему б…дь моргаешь? — Выключыце паваротнік, ён больш не патрэбны.

Ну дрочи 50, если хочешь. Давай, дрочи. Давай, давай! — Тут можна спакойна разагнацца да 60 км на гадзіну, але можна ехаць і 50, ніхто не пакарае.

99% идиотов, 99%!!! Где вас берут? — 99% курсантаў робіць такія ж памылкі, так што не страшна. 1% ездзіць яшчэ горш.

Восемдзесят сёмы дзень

Еду ва Уруччы, занятак падыходзіць да канца, расслабон. На скрыжаванні збіраецца некалькі вучэбак-малалітражак. Чырвонае святло, падкатваюся, тармажу за імі. Зялёнае, усе кранаюцца, вучэбкі глухнуць. Праз пару секунд першая ўсё ж кранаецца з месца, другая — "Корса" — зноў глухне. З трэцяй спробы выязджае на скрыжаванне, там пачынае віляць з паласы ў паласу. Еду за ёй, не апярэджваю на ўсялякі выпадак, бачу праз шкло, як інструктар у "Корсе" размахвае рукамі. Нарэшце машына займае правую паласу, я павольна разганяюся, даганяю бедны опель. Раўняемся, мой інструктар раптам высоўваецца ў адкрытае вакно і крычыць небараку ў "Корсе":

— Ну что ты телишься, что ты телишься!

Потым адварочваецца да мяне і раўкае:

— Ну поддай ты уже газу наконец, бл…, сколько можно!

Восемдзесят восьмы дзень

Размовы інструктараў:

— Вчера ездил на новой дочкиной "Мицубиши". Автомат переключается не хуже, чем у меня с ручной. Ещё “стоп-старт” есть. Так вроде называется это. На светофорах сама глохнет, потом сама же и заводится, когда ехать надо. Сижу в ней как дурак, хрен знает, что делать, куда жать…

— А я с парктроником недавно ехал. "Вольво". Там вообще никуда смотреть не надо. Пикает, мониторчик на панели, в нём всё видно. И ещё, блин, сама же и тормозит, если слишком близко подъехал. П…ц какой-то.

— Не говори. И это ж ещё фигня. Я по телеку недавно видел, что американцы уже придумали, как сделать, чтобы машина сама ехала по дороге. Маршрут ей вбил в навигатор, и всё! И едет сама. Газету читай, в окно поплёвывай.

— Да.. Я тоже слышал. Скоро пойдём грузчиками работать.

Дзевяноста трэці дзень. Апошні.

"Что-то не то сегодня в городе творится. Ты ничего не слышал? Ты ж всё знаешь. А-а-а... Точно, эти ж сегодня приезжают все. Точно. Думаешь, договорятся о чём-нибудь? Я думаю — х…й".

Такім на дзіва лаканічным і не менш змястоўным паліталагічным каментарыем сёння скончылася маё навучанне ў аўташколе.

Падчас вучобы мне некалькі разоў хацелася ўсё кінуць — вучыцца ў аўташколе насамрэч не вельмі проста (хаця, магчыма, гэта я проста ў такую строгую трапіў). Але ў выніку давучыўся і, па-за нейкімі дробнымі момантамі нічога дрэннага пра сваіх інструктараў і выкладчыкаў сказаць не магу. Хаця, працэс навучання запомню надоўга, да.

Як знайсці і колькі каштуе

Выбіраць раю самую блізкую да свайго дома альбо працы. Гэта ашчадзіць шмат часу. Выбраць самастойна інструктара па кіраванні ўсё адно не выйдзе, а праграмы кантролю тэорыі ўсюды аднолькавыя.

Што да коштаў, то мая аўташкола ў канцы траўня каштавала так: 1 узнос — 850 тысяч, 2 — 1 мільён 100, 3 — 950 тысяч, 4 — 750 тысяч. Яшчэ 600 тысяч на паліва, 500 тысяч дадалося бонусам перад іспытамі (такая магчымасць была прапісаная ў дамове). Будзьце гатовыя выдаць яшчэ каля 400 тысяч на дакументы для здачы ў ДАІ (разам з платай за пасведчанне) і калі спатрэбіцца, то на пераздачы. Гэта ад 100 да 150 тысяч, як дзе. Усе грошы трэба заплаціць на працягу прыкладна 3 месяцаў, не так і мала.

Ці можна навучыцца кіраваць машынай ў аўташколе, я не ведаю. Магчыма, нехта можа. Большасць, думаю, рыхтуецца там да іспыту на права кіравання ў ДАІ. Большага ад 3 незабыўных месяцаў чакаць складана.

Фота - tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі