Вы тут

Інспектары ДАІ будуць тыдзень дзяжурыць каля мінскіх школ зранку

minsknews.by

Супрацоўнікі ДАІ ў Мінску з 8 па 15 студзеня будуць штодня зранку дзяжурыць каля школ перад пачаткам заняткаў. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавялі ў аддзеле агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Гэтая мера закліканая пазбегнуць ДТЗ з удзелам дзяцей.

У ДАІ кажуць, што асаблівую ўвагу будуць надаваць правілам перавозкі дзяцей у легкавым транспарце і праезду кіроўцамі нерэгуляваных пешаходных пераходаў.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 4.01: