Вы тут

Інфляцыя ў лістападзе склала 0,2%

БЕЛТА

Інфляцыя ў Беларусі ў лістападзе 2019 года ў параўнанні з кастрычнікам склала 0,2%. Ад пачатку года індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі вырас на 4,2%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У параўнанні з кастрычнікам у лістападзе найбольш выраслі кошты на харчовыя тавары — 0,5% (ад пачатку года 3,8%). Паслугі падаражэлі на 0,2% (6% ад пачатку года), а вось кошты на нехарчовыя тавары панізіліся на 0,1% (3,3% ад пачатку года). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.