Індыйскі актор хоча зняць фільм пра Беларусь
![Індыйскі актор хоча зняць фільм пра Беларусь](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kino-2501.jpg.webp?itok=LlmOZyf2)
Індыйскі актор хоча зняць кінафільм пра Беларусь. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Індыі ў Беларусі Панкаджа Саксены.
Дыпламат не назваў імя актора, які хоча зняць кіно. Саксена лічыць, што ў фільме можна паказаць беларускую прыроду. А таленты беларускіх танцораў маглі б быць раскрытыя пры выкананні індыйскіх танцаў.
Амбасадар мяркуе, што такі фільм мог бы стаць першым крокам, за якім паследавалі б іншыя, накіраваныя на папулярызацыю Беларусі.