Вы тут

Імпарт расійскіх нафтапрадуктаў у Беларусь скараціўся ў 100 разоў

pixabay.com

За студзень Беларусь імпартавала з Расіі толькі 3,6 тысячы тон нафтапрадуктаў, паведамляе тэлеканал "Белсат" са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. За першы месяц 2018 года было імпартавана больш за 350 тысячаў тон — у сто разоў.

Прычынай такога падзення сталі новыя балансы ўзаемных паставак нафты і нафтапрадукты. У іх не прадугледжаныя пастаўкі бензіну, дызпаліва і мазуту. Раней Расія неаднаразова вінаваціла беларускі бок у рээкспарце расійскіх нафтапрадуктаў. Таму Масквы вырашыла адмовіцца ад паставак прадукцыі з нафты ў нашу краіну.

Імпарт расійскай нафты ў студзені склаў 1,55 мільёнаў тон — на 0,5% менш, чым летась. Кошт імпарту таксама скараціўся — 529 мільёнаў долараў ЗША (89% ад паказчыкаў студзеня 2018 года).

Да 1 мільёна тон скараціўся і аб’ём беларускага экспарту нафтапрадуктаў — гэтае зніжэнне склала 13,8%. У грашовым вымярэнні абʼёмы паставак скараціліся на 14,9 % — да 482,4 мільёнаў долараў ЗША. Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі беларускай нафтаперапрацоўкі сталі Вялікабрытанія, Нідэрланды і Украіна.

Абʼёмы экспарту беларускай нафты захаваліся ранейшымі — 138 тысяч тон. Але выручка за яе паменшала на 13,4% — да 58,13 мільёнаў долараў.