Вы тут

Ігар Стасевіч будзе гуляць у трэцім расійскім дывізіёне

Ігар Стасевіч пасля падпісання кантракту / fc-chayka.ru

36-гадовы паўабаронца Ігар Стасевіч падпісаў кантракт з футбольным клубам "Чайка" з Растоўскай вобласці (сяло Пясчанакопскае). Ён выступае ў трэцім расійскім дывізіёне. Кантракт з беларускім футбалістам разлічаны да канца сезону.

Мінулы сезон Стасевіч правёў у салігорскім "Шахцёры", а раней гуляў за БАТЭ, "Гомель", мінскае "Дынама". У 2010-м Ігар Стасевіч кароткі час выступаў за "Волгу" з Ніжняга Ноўгарада, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь. Ён правёў больш за 60 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Футбаліст кажа, што яго новая каманда "ставіць перад сабой сур'ёзныя задачы" і гэта для яго "вельмі важна". Ён "адчувае сябе выдатна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.