"Ідзе рух да атрымання заработнай платы ў сярэдзіне дыяпазону". Пра што гэта?

"Ідзе рух да атрымання заработнай платы ў сярэдзіне дыяпазону". Пра што гэта?

У ліпені сёлета беларусы зарабілі на 20 рублёў больш, чым у чэрвені. Пра гэта старшыня Белстата Інна Мядзведзева паведаміла на прэс-канферэнцыі 20 жніўня. 

Сярэдні заробак па Беларусі складае 973 рубля. Па словах Мядзеведзвай, якія перадае тэлеканал "Беларусь 1", да нядаўняга часу удзельная вага людзей, якія атрымлівалі заробак да 600 рублёў (300 долараў), складала больш за 60%. 

Далей старшыня Белстата патлумачыла сітуацыю загадкавай фразай:

"І мы ўжо бачым рух, што тыя слаі насельніцтва, якія атрымліваюць нізкія заработныя платы, усё ж такі ідзе рух да атрымання заработнай платы недзе ў сярэдзіне дыяпазону".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі