Вы тут

Ідэолагі знайшлі "парушэнні палітычных правоў" у гродзенскай краме

Сяргей Верамеенка, cаўладальнік крамы "Адметнасць" / "Белсат"

У гродзенскую краму "Адметнасць" прыйшоў чыноўнік аддзела ідэалогіі, паведамляе "Белсат".

У ідэолагаў зноў узніклі прэтэнзіі да белых і чырвоных колераў і да тавараў, якія нібыта "парушаюць палітычныя правы грамадзян". Якія гэта тавары, прадстаўнік аддзела ідэалогіі не называе.

Раней у краму прыходзілі праверкі пасля скаргі жыхара вёскі Бігосава Верхнядзвінскага раёна Віцебшчыны А. Кавалёва. Ён пісаў, быццам у краме прадаюцца “акупацыйная бел-чырвона-белая сімволіка” і “пранацысцка-пратэставыя бел-чырвона-белыя сцягі”. 

Крама спецыялізуецца на таварах з нацыянальнай сімволікай, у тым ліку на адзенні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.