ХК "Дынама-Мінск" пагражае падаць у суд на газету "СБ-Беларусь Сегодня"

Нагодай для заявы стала інфармацыя пра тое, што клуб выключаны з сістэмы дзяржаўнай падтрымкі. Яе апублікавала галоўная афіцыйная газета "СБ—Беларусь сегодня" 14 сакавіка (артыкул Руслана Васільева "Формула нумар адзін").



Як заяўляе "Дынама-Мінск", гэтыя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці. У клубе распрацаваны план развіцця на 2014-2015 гады. Ён зацверджаны і ўзгоднены з усімі адпаведнымі органамі дзяржаўнага кіравання, у тым ліку Міністэрствам спорту і турызму. План прадугледжвае дастатковае фінансаванне на гэты перыяд з усіх крыніц, у тым ліку выкарыстанне сродкаў дзяржаўнай падтрымкі.



Недакладная інфармацыя па гэтай тэме, апублікаваная ў СМІ, застаецца на сумленні журналістаў, заяўляюць у "Дынама-Мінск". Клуб пакідае за сабой права патрабаваць публічных прабачэнняў і публікацыі афіцыйнага абвяржэння ў адпаведнасці з заканадаўствам.



Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі