Хаўбэк мінскага футбольнага “Дынама” атрымаў складаны пералом (відэа)

На 14-й хвіліне гульні паўабаронца сталічнай дружыны Арцём Быкаў атрымаў двайны пералом шчыкалаткі са змяшчэннем адломкаў — такі дыягназ пазначаны ў выніковым пратаколе сустрэчы. Пашкоджанне футбаліст атрымаў у сутыкненні з абаронцам брэстаўчан Любенам Ніколавым, піша Прэсбол.

Матч скончыўся перамогай сталічнага “Дынама” — 3:1. Клуб захоўвае за сабой першы радок у турнірнай табліцы.

Таксама ў нядзелю ў рамках 18-га тура згулялі “Дняпро” і “Гомель” (1:1), “Мінск” і “Нёман” (1:1), “Тарпеда-БелАЗ” і “Шахцёр” (0:1). Перамога салігорцаў дазволіла ім узняцца на трэці радок турнірнай табліцы.

Раней у 18-м туры сустрэліся “Слуцк” і БАТЭ” (1:3), а таксама “Нафтан” і “Белшына” (3:1).