Халаднавата будзе ў Беларусі і ў пачатку наступнага тыдня

Знізіцца тэмпература паветра: уначы будзе 8-14 цяпла, удзень — ад 16 градусаў на паўночным захадзе да 23 на Гомельшчыне. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы пройдуць па большай частцы тэрыторыі нашай краіны.



У выхадныя дні ў Беларусь працягне паступаць халоднае арктычнае паветра. У начныя гадзіны будзе 7-12 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 14-20. Сіноптыкі адзначаюць, што "на фоне парывістага паўночнага ветру будзе здавацца, што на вуліцы яшчэ халадней".



БЕЛТА паведамляе, што такое надвор'е захаваецца і пачатку наступнага тыдня. Тэмпература паветра будзе на 1-3 градуса ніжэйшай за кліматычную норму.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі