Асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі з'яўляецца канадзец Шон Сімпсан. Да нядаўняга часу ён узначальваў яраслаўскі "Лакаматыў", аднак за нездавальняючыя вынікі каманды ў КХЛ быў звольнены. Да гэтага Сімпсан доўгі час працаваў са зборнай Швейцарыі.
Ён заменіць Уладзіміра Крыкунова, які нядаўна пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай і ўзначаліў "Нафтахімік".
Як нагадвае by.tribuna.com, раней памочнік прэзідэнта па спорце Максім Рыжанкоў заявіў, што прыярытэт пры выбары галоўнага трэнера зборнай будзе аддавацца замежніку.
Фота — hclokomotiv.ru