Хакейнаму клубу "Гомель" пагражае дыскваліфікацыя

Хакейнаму клубу "Гомель" пагражае дыскваліфікацыя

Хакейнаму клубу "Гомель" пагражае дыскваліфікацыя, піша belarushockey.com. Клуб дагэтуль не заплаціў унёскі за ўдзел у адкрытым чэмпіянаце Беларусі 2018/2019. Прычым грошы не заплачаныя ні за за асноўную каманду, ні за "Гомель-2".

Федэрацыя хакея давала камандзе адтэрміноўку, але крайні тэрмін аплаты быў 1 лютага 2019 года. Да гэтай даты "Гомель" мусіў заплаціць 85 тысяч рублёў.

Калі клуб не заплаціць унёскі, яго могуць дыскваліфікаваць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі