Хакейнае мінскае “Дынама” стартуе ў КХЛ матчам з “Ёкерытам”

Хакейнае мінскае “Дынама” стартуе ў КХЛ матчам з “Ёкерытам”

Хакейнае мінскае “Дынама” стартуе ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі 23 жніўня. На “Мінск-Арэне” дынамаўцы будуць прымаць фінскі “Ёкерыт”, пачатак у 19.30, інфармуе прэс-служба беларускага клуба.

Аднак поўнага календара чэмпіянату КХЛ пакуль няма, яго абяцаюць апублікаваць у сераду, 12 ліпеня. Як вядома, мінскае “Дынама” ўжо трэніруецца пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера канадца Гордзі Дуаера. Каманда яшчэ не ўкамплектаваная. Сёлета ў ёй колькасць легіянераў будзе зведзеная да мінімуму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі