Хакейнае “Дынама” абыграла “Слован” — 4:1 (відэа)

Ніякіх праблем са славацкай дружынай у мінчан не ўзнікла. Першы перыяд, праўда, скончыўся “па нулях”. Але ўжо ў другім “Дынама” пытанне пра пераможцу амаль зняло закінуўшы тры шайбы славакам. Вызначыліся Гарошка, Лінгле, і Калюжны. У апошняй траціне матча “Слован” адну шайбу адыграў (Сэрсэн), але “Дынама” адразу ж закінула чацвёртую (Веске).

Такім чынам беларуская каманда перамясцілася на шосты радок Заходняй канферэнцыі. Наступны матч мінскі клуб правядзе таксама дома – 14 кастрычніка згуляем з падмаскоўным “Атлантам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі