Хакеры вымагаюць грошы пад выглядам штрафаў ад МУС Беларусі

Беларускія грамадзяне скардзяцца ў міліцыю на хакерскія атакі. Хакеры вымагаюць грошы пад выглядам штрафаў ад МУС Беларусі, паведамляе БЕЛТА

Камп'ютарны вірус блакуе браўзэр, а на экране манітора з'яўляецца патрабаванне аплаціць штраф у памеры 1 млн рублёў. Ахвярам прапануюць заплаціць штраф за прагляд і капіяванне матэрыялаў, якія змяшчаюць элементы педафіліі, гвалту і гей-порна. Аўтары паведамлення абяцаюць даслаць код разбдакавання на працягу сутак пасля аплаты так званага "штрафу".

Па словах міліцыянтаў, за апошнія 10 дзён беларусы пералічылі на прапанаваны зламыснікамі электронны кашалёк каля 40 млн рублёў. 

Міліцыя заяўляе, што не мае дачынення да гэтых абвестакю Каб сысці з блакаванай вэб-старонкі, трэба скарыстацца "дыспетчарам задач", набраўшы камбінацыю Ctrl + Alt + Deletе, пасля чаго зачыніць дадатак браўзэра. 

Фота — mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі