Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі маскоўскаму — 2:3

TUT.by

Хакеісты минскага "Дынама" ў матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ у гасцях прайгралі маскоўскаму "Дынама" — 2:3 (1:0, 0:2, 1:1).

Першы перыяд "зубры" вялі з лікам 1:0 дзякуючы шайбе Тэему Пулкінена. Аднак ужо ў другім перыядзе гаспадары выйшлі наперад, закінуўшы мінскай камандзе дзве шайбы. Напрыканцы перыяду пабіліся Раман Дзюкаў (Мінск) з Дзмітрыем Маісеевым (Масква). Суддзі разнялі хакеістаў, але Дзюкаў паспеў нацягнуць праціўніку швэдар на галаву. 

У трэцім перыядзе гаспадары забілі трэцюю шайбу, але Андрэй Касціцын на 51-й хвіліне скараціў разрыў. Аднак зраўняць лік "зубрам" так і не ўдалося — гульня завяршылася з лікам 2:3. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.