Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі дзявяты матч запар
![Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі дзявяты матч запар](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dynama-2210.jpg.webp?itok=foEFz7Rc)
Хакеісты мінскага "Дынама" зазналі дзявятую паразу запар у Кантынентальнай хакейнай лізе. Гэта паўтор антырэкорду, які клуб паставіў у сезоне 2008-2009 гадоў.
22 кастрычніка "зубры" ў Астане прайгралі мясцоваму "Барысу" з лікам 1:3 (0:0, 0:2, 1:1). Адзіную шайбу ў дынамаўцаў закінуў Дзяніс Восіпаў.
У табліцы Заходняй канферэнцыі "Дынама" знаходзіцца на апошнім 12-м месцы. У каманды 11 ачкоў у 20 гульнях.
Наступную гульню дынамаўцы правядуць 24 кастрычніка з омскім "Авангардам" у падмаскоўнай Балашысе.