У бліжэйшыя дні Шуневіч паведаміць пра змену галоўнага трэнера ХК "Дынама-Мінск"

У бліжэйшыя дні Шуневіч паведаміць пра змену галоўнага трэнера ХК "Дынама-Мінск"

У бліжэйшыя дні міністр унутраных спраў, старшыня назіральнага савета ХК "Дынама-Мінск" Ігар Шуневіч паведаміць пра змену галоўнага трэнера каманды. Пра гэта ў панядзелак распавёў кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў. Паводле яго слоў, "цярпець далей такое бязладдзе, мякка кажучы, ніхто не хоча". Як вядома, "Дынама" — аўтсайдэр канферэнцыі "Захад" у чэмпіянаце КХЛ, ужо восем матчаў запар дынамаўцы прайграюць. 22 кастрычніка ў Астане беларускі клуб згуляе з "Барысам", пачатак у 16:30 паводле беларускага часу.

Савілаў адзначае, што важна не проста памяняць трэнера, але "зрабіць дынамічныя змены, якія прывядуць да поспеху", каб "бачыць стабілізацыю сітуацыі, а не некантраляванае падзенне", інфармуе "Прессбол".

Галоўнаму трэнеру мінскага "Дынама" Гордзі Дуаеру 40 гадоў. Ён — канадскі спецыяліст, у мінулым хакеіст. З 2015-га быў галоўным трэнерам харвацкага "Медвешчака", пасля працаваў у Швейцарыі. У мінскім "Дынама" Дуаер з чэрвеня 2017 года. У мінулым сезоне каманда не выйшла ў плэй-оф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі