Гурт "НагУаль" выпусціў песню ў памяць пра Аляксея Стрэльнікава, мастацтвазнаўцу, тэатральнага крытыка і журналіста. 17 снежня ён трагічна загінуў па дарозе на тэатральны воркшоп, спрабуючы перайсці па лёдзе возера. Стрэльнікаву было 39 гадоў.
Песня мае назву "Лёшкава святло".
"Лёша, дарагі сябар, гэтая музыка для цябе, — піша саліст гурта Леанід Паўлёнак пад відэа на сваім YouTube-канале. — Яна нарадзілася тады, калі цябе не стала на гэтай зямлі. Твае прамяні будуць нам свяціць, твая пяшчота і бясконцая непасрэднасць будуць дапамагаць нам і натхняць. Шкада, што так здараецца".