Памяць пра Аляксея Стрэльнікава трэба ўшанаваць у кнізе. Хто возьмецца?

Аляксей Стрэльнікаў / архіў мастацтвазнаўцы
Аляксей Стрэльнікаў / архіў мастацтвазнаўцы

"Ён быў адначасова востры і далікатны, разумны і з агнём унутры, і кожнага разу здзіўлены — хараством і абсурдам жыцця", — гэтымі словамі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч згадвае мастацтвазнаўцу, тэатральнага крытыка і журналіста Аляксея Стрэльнікава. 17 снежня Лёша трагічна загінуў па дарозе на тэатральны воркшоп, спрабуючы перайсці па лёдзе возера.

Пасля таго як пра гэта стала вядома, у сацсетках з’явілася шмат допісаў знаёмых Аляксея, па якіх бачна: хлопец быў не толькі выдатным культурным дзеячам, але і неабыякавым сябрам і чалавекам, які не мог прайсці міма чужой бяды.

Памяць пра Аляксея Стрэльнікава трэба ўшанаваць у кнізе. Хто возьмецца?

“Асабліва мяне ўразіла Лёшына любоў і нязломная павага да свайго таты. Калі шчыра, калі я ўспамінаю пра гэты момант, акрамя захаплення прымешваецца і мой дзіцячы сум. У Лёшы цудоўная сям'я, якая дала яму апору, — і ён сам быў выдатным бацькам”, — піша пра Аляксея блізкая сяброўка, журналістка і эка-актывістка Рыма Ушкевіч.

Памяць пра Аляксея Стрэльнікава трэба ўшанаваць у кнізе. Хто возьмецца?

“Калі  я вярнуўся ў 2015-м з Масквы і быў без працы, ён сустрэўся са мной, траціў свой час, каб паспрыяць з пошукам працы, — распавядае паэт і культуролаг Васіль Дранько-Майсюк. — Калі Сяргей Будкін распачаў свой праект пра (Не)расстраляных, менавіта Аляксей замовіў мне артыкулы пра Змітра Жылуновіча, Уладзіслава Галубка... Калі мне для аднаго фільма патрэбны быў эксперт, які б расказаў пра аповесць Васіля Быкава "Афганец", менавіта Аляксей адгукнуўся, хоць яму не падабалася гэтая быкаўская рэч, ён з вялікім натхненнем расказаў пра яе. Не пералічыць, колькі разоў ён мне спрыяў…”

“Калі я рабіла паэтычную праграму на радыё, Лёша пазнаёміў мяне са мноствам акцёраў, тады яшчэ зусім маладых, але, як пазаказаў час, таленавітых і перспектыўных. Ён умеў знаходзіць скарб”, — сумуе па Аляксею Таццяна Немчанінава

Памяць пра Аляксея Стрэльнікава трэба ўшанаваць у кнізе. Хто возьмецца?

“Які дзіўны, далікатны, нібы лялечны чалавечак! Якія сумныя і ўважлівыя вочы, якая адкрытая, добрая ўсмешка, якія тонкія пальцы, які мяккі, заспакаяльны голас! Казачны чалавек, падумала я пра Лёшу Стрэльнікава, калі ўпершыню ўбачыла яго на прыступках брэсцкай “Цагліны”, у вясёлым угары аднаго з афтэрпаці тэатральнага фестывалю “Белая Вежа-200?”.

Так і стаіць ён у мяне сёння перад вачыма — светлае аблічча сярод рэзкага шуму і бессэнсоўнай мітусні”, — такі водгук у Фэйсбуку пакінула пра Аляксея мастацтвазнаўца Лізавета Міхальчук.

Памяць пра Аляксея Стрэльнікава трэба ўшанаваць у кнізе. Хто возьмецца?
Аляксей Стрэльнікаў падчас імпрэзы / архіў мастацтвазнаўцы

Успамінаў, якімі ўжо амаль два тыдні дзеляцца карыстальнікі сацсетак, магло б хапіць на частку добрай кнігі ўшанавання памяці Аляксея Стрэльнікава. Натуральна, што ў яе маглі б увайсці і тэксты крытыка. Такая думка прагучала на прэзентацыі праекта ArtPower Belarus, які накіраваны на захаванне беларускай грамадскай прасторы праз культуру і мастацтва.

Кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін, які добра сябраваў з Лёшам, кажа, што такі праект цалкам магчымы:

Памяць пра Аляксея Стрэльнікава трэба ўшанаваць у кнізе. Хто возьмецца?

“Я асабіста сканчваў з Аляксеем журфак, мы сядзелі за адной партай і знаёмыя ўжо больш за 20 год. Трагічную навіну мне давялося паведамляць жонцы і сваякам…

Безумоўна, кніга тэкстаў Аляксея патрэбна. Ён вельмі шмат чаго рабіў прыватна. У мяне цікавае назіранне, што медыйны розгалас пра Аляксея не дужа вялікі, а прыватны — проста каласальны. Апынулася, што ён быў на сувязі з сотнямі людзей, проста падтрымліваў іх словамі. Вельмі добры быў чалавек…

Нажаль, мы ўласна не можам пісаць кнігі, бо самі арганізоўваем працэс. Калі знойдзецца каманда, нейкі менеджэр на гэтую ідэю, падасць праект, праліча бюджэт, дамовіцца з аўтарамі, з рэдактарамі, карэктарамі, друкарнямі — безумоўна, я зраблю ўсё магчымае ад сябе, каб праект адбыўся, бо, безумоўна, памяць пра Аляксея павінна жыць.  

Я ўспамінаю словы Аляксея: “Культура — гэта ўсё, што адбываецца з намі ў душы”.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі