Вы тут

Гурт Brutto прапанаваў "Троіцы" рэпетаваць на іх кропцы

Фота з сацыяльных сетак

Пасля артыкула Еўрарадыё пра тое, што легендарнае этна-трыа "Троіца" зноў вымушана шукаць памяшканне для рэпетыцый, гурту патэлефанаваў прадзюсар Brutto Антон Азізбекян. Ад імя гурта Brutto і Сяргея Міхалка ён прапанаваў "Троіцы" перавезці інструменты на "кропку" Brutto і рэпетаваць там. Натуральна, што "Троіца", якая да нядзелі 11 сакавіка мусіць вызваліць памяшканне ў Шчомысліцкім Доме культуры, на прапанову пагадзілася.

11 траўня ў Вялікай зале філармоніі "Троіца" прадставіць новы альбом "Цар Агонь".