Праваслаўныя хрысціяне святкуюць Троіцу – чаму яе завуць днём народзінаў Царквы?

Пачуўшы прамову апостала Пятра, у той дзень шмат хто прыняў хрышчэнне / church.by
Пачуўшы прамову апостала Пятра, у той дзень шмат хто прыняў хрышчэнне / church.by

Сёння праваслаўныя хрысціяне сустракаюць адно з галоўных святаў у годзе – Пяцідзесятніцу ці Троіцу.

У гэты дзень хрысціяне ўспамінаюць спасланне Святога Духу на апосталаў. Згодна хрысціянскаму вучэнню, гэта адбылося на пяцідзясяты дзень пасля уваскрасення Ісуса Хрыста.

Той дзень супадаў са старазапаветным святам Пяцідзесятніцы. На пяцідзясяты дзень пасля Пасхі юдэі адзначалі прыняцце Сінайскага заканадаўства пры прароку Майсею.

Апосталы, Дзева Марыя і каля 120 вернікаў у той дзень знаходзіліся ў Ерусаліме. Пасля спаслання на іх Святога Духу, апосталы змаглі гаварыць і прамаўляць на розных мовах. І шмат людзей з тых, хто прыйшоў на старазапаветнае свята Пяцідзесятніцы, маглі іх пачуць.

Гэта свята называюць яшчэ Днём народзінаў царквы. Пачуўшы прамову апостала Пятра, у той дзень шмат хто прыняў хрышчэнне. І хрысціянская Царква ад 120 чалавек за дзень вырасла да 3 тысяч.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі