Гуманітарныя калідоры 10 сакавіка працуюць толькі ў Сумскай вобласці. Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Вадзім Дзенісенка.
"Раніцай ідуць баі каля Севераданецка Луганскай вобласці. Галоўная тэма на сёння — магчымасць гуманітарных калідораў. Па стане на цяпер мы можам казаць пра тое, што гуманітарныя калідоры запрацавалі толькі ў Сумскай вобласці. Па сутнасці, казаць пра нейкія іншыя гуманітарныя калідоры пакуль, на жаль, вельмі складана", — перадае УНІАН яго словы.
У Сумскай вобласці на сёння былі запланаваныя тры гуманітарныя калідоры для эвакуацыі грамадзянскага насельніцтва.
Акрамя іх планавалася арганізаваць такія ж калідоры па маршрутах Марыупаль — Запарожжа, Валнаваха — Пакроўск, Ізюм — Лазавая, а таксама Барадзянка, Буча, Ірпень, Гастомель — Кіеў.