Вы тут

Гулец “Іслачы” Дзмітрый Камароўскі аформіў пераможны хэт-трык

ФК "Іслач"

Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” на сваім полі саступіла “Іслачы”. Матч прайшоў 20 кастрычніка ў рамках 25 тура чэмпіянату Беларусі па футболе і скончыўся з лікам 1:3, прычым у гасцей усе тры галы забіў Дзмітрый Камароўскі, аформіўшы хэт-трык. Цяпер “Іслач” апынулася на 5 месцы турнірнай табліцы, а жодзінская каманда —  на 6-м.

Учора ў 25 туры згулялі “Дынама” (Мінск) —  “Віцебск” —  0:2, БАТЭ —  “Гомель” —  1:1, “Славія” —  “Нёман” —  0:1.

Сёння таксама гуляюць “Дняпро” і “Шахцёр”, “Дынама” (Брэст) —  “Слуцк”.

Скончыцца тур у панядзелак матчам “Гарадзея” —  “Энергетык-БДУ”. У гульні “Мінск” —  “Тарпеда” (Мінск) залічаць тэхнічны вынік —  3:0.