Вы тут

Грузавы цягнік насмерць збіў мужчыну пад Жлобінам

gomel.mvd.gov.by

Трагедыя са смяротным вынікам здарылася 19 ліпеня ў Жлобінскім раёне, інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Удзень недалёка ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг грузавы цягнік Гомель-Асіповічы насмерць збіў 57-гадовага мясцовага жыхара. Цела мужчыны знайшлі каля пешаходнага насцілу цераз чыгуначныя рэйкі. У міліцыю пра трагедыю паведаміў фельчар.

На месцы інцыдэнту працуюць праваахоўныя органы.