Гродзенскія пенсіянеры просяць Лукашэнку вярнуць ім ільготы хаця б на летні

Больш за 200 гродзенскіх пенсіянераў, ветэранаў гродзенскага "Хімвалакна" падпісаліся пад лістом да прэзідэнта Лукашэнкі з просьбай вярнуць ім ільготы. Пенсіянеры просяць вярнуць ім найперш ільготы на праезд ў грамадскім транспарце.

Паведамляе наш карэспандэнт у Гродна Сяргей Апановіч:

"З адменай ільготаў мы пачалі меньш сустракацца са сваімі блізкімі і сябрамі, таму што большасць нашых блізкіх жыве у іншых гарадах. Апроч гэтага вельмі праблемным стане выезд людзей паважнага ўзросту на лецішчы, штоадаб'ецца на маральна-псіхалагічным стане ветэранаў." - гаворыцца ў лісце.

Сталыя людзі просяць вярнуць льготы на праезд мінімільна на перыяд з траўня па кастрычнік( на момант актыўнага наведвання лецішчаў) і школьнікам на час вучобы
".

Копіі свайго ліста пенсіянеры , што ўваходзяць у ветэранскую арганізацыю гродзенскага "Хімвалакна" , накіравалі да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Буравай і ў газету "Вячэрні Гродна".

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна