Green Day скарылі брытанскія стадыёны

Green Day усталявалі рэкорд стадыённых шоў у Вялікабрытаніі. Нядаўні выступ панк-рокераў на Emirates Stadium суправаджаўся поўным аншлагам і сабраў аўдыторыю каля 60 тысяч чалавек — гэта найвялікшая колькасць, якую бачылі гэтыя сцены. Нагадаем, пасля вымушанай паўзы, звязанай з лячэннем лідара гурта Білі Джо Армстранга ў рэабілітацыйнай клініцы, Green Day вярнуліся да гастрольнай дзейнасці. Цяпер яны знаходзяцца ў туры па Еўропе ў падтрымку выпушчанай летась альбомнай трылогіі “Uno! Dos! Tre!”.

Фота:anchorshoppresents.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі