“Грай”: ад гуртоў Volski і Dzieciuki да РСП і Nochy — эфір з сюрпрызам

Афіша фестываля "Грай"

Афіша фестываля "Грай" / Еўрарадыё

Трэці раз збірае сяброў і аматараў беларускай музыкі фестываль беларускай музыкі “Грай”. Зноў Варшава, зноўк Odessa Club, зноў пачатак восені — 7 верасня. Як звычайна, на сцэну выйдуць зоркі — Volski, Dzieciuki, Relikt, "Разбітае сэрца пацана", Nochy. Але будзе і сцэна для маладых выканаўцаў. Як і беларускі фудкорт і арт-маркет з эксклюзіўнымі таварамі і нацыянальнай сімволікай. Такі вось фэст-пераемнік калісьці вельмі папулярнага мінскага фэсту “Рок па вакацыях”.

Як змяняўся фармат і настрой фэсту і з якімі праблемамі найперш давялося (а магчыма, і сёння даводзіцца) сутыкнуцца арганізатарам? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Што будзе адбывацца 7 верасня на пляцоўцы Odessa Club у межах фэсту і якія цікавосткі рыхтуюць для наведнікаў у асноўны дзень? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмен гурта Volski Лявон Вольскі ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі