Вы тут

Грашовы перавод на "Валадарку" цяпер можна рабіць праз інтэрнэт-банкінг

Грошы вязням на "Валадарку" можна пераказаць праз інтэрнэт-банкінг / Pexels, Thirdman

З'явілася магчымасць дасылаць грашовыя пераводы ў СІЗА №1 ("Валадарка") праз інтэрнэт-банкінг, паведамляюць праваабаронцы. Раней даслаць іх можна было толькі з пошты.

Вязням могуць не аддаваць пасылкі і перадачы, пазбаўляць іх лістоў і не дазваляць замаўляць кнігі. Але грашовыя пераводы ім аддаюць. На атрыманыя грошы вязень можа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу ды іншыя рэчы.

Рэквізіты для пераводаў у СІЗА №1:

IBAN: BY52BAPB36429197000200000000 
BIC: BAPBBY2X
УНП: 100744291

Дадаткова трэба будзе пазначыць адрас утрымання зняволенага(-ай) (СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2), яго/яе імя і прозвішча, вашыя імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці. 

Грошы вязням даходзяць на працягу некалькіх сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.