"Граніт" сёння выйграў у "Слуцка"

У панядзелак, 24 жніўня, прайшоў апошні матч 17-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. "Граніт" у Лунінцы выйграў у "Слуцка" — 1:0. Адзіны гол на 33-й хвіліне забіў Габаўда.

Нагадаем вынікі іншых матчаў тура, якія прайшлі ў суботу і нядзелю. БАТЭ разграміў "Нёман" — 7:1, "Мінск" выйграў у "Славіі" — 2:1, "Тарпеда-БелАЗ" перамог мінскае "Дынама" — 1:0, "Віцебск""Дынама" (Брэст) — 2:0, "Нафтан" саступіў з такім жа лікам "Белшыне" — 0:2. Салігорскі "Шахцёр" разграміў "Гомель" — 4:1.

Лідыруе БАТЭ — 42 ачкі, мінскае "Дынама" мае 36 ачкоў, "Мінск" — 32, "Шахцёр" — 30.

Матчы 18-га тура пройдуць 29-30 жніўня.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі