Грамадскае аб'яднанне "Звяно" канчаткова ліквідаванае

Грамадскае аб'яднанне "Звяно" канчаткова ліквідаванае

Грамадскае аб'яднанне "Звяно" канчаткова ліквідаванае. Яго каманда вырашыла абскарджваць ранейшае рашэнне аб ліквідацыі ў Вярхоўным судзе, а ў часе абскарджвання працягваць працаваць. 17 студзеня гэта скончылася.

"Вярхоўны суд прыйшоў да высновы, што мы займаліся дыскрэдытуючай і экстрэмісцкай дзейнасцю і пакінуў скаргу без задавальнення, піша ў Facebook дырэктар грамадскага аб'яднання Таццяна Гацура-Яворская. — "Звяно" ліквідаванае".

Мінскі гарадскі суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі аб'яднання ў кастрычніку. Гэта была апошняя праваабарончая арганізацыя, якая мела легальны статус у Беларусі. Калі не лічыць праўладных клонаў-імітацый, створаных апошнім часам.

На відэа — гутарка Еўрарадыё з Таццянай Гацура-Яворскай, запісаная летам 2021-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі