Вы тут

Мінгарсуд вырашыў ліквідаваць праваабарончую арганізацыю "Звяно"

Тацяна Гацура-Яворская / Еўрарадыё

Мінскі гарадскі суд прыняў рашэнне ліквідаваць "праваабарончую арганізацыю Звяно". Гэта была апошняя праваабарончая арганізацыя, якая мела легальны статус у Беларусі.

У каментары Еўрарадыё кіраўніца "Звяна" Таццяна Гацура-Яворская падкрэсліла, што гэта яшчэ не канец:

"Рашэнне суда не набыло моц. Мы маем 15 дзён на абскарджванне ў Вярхоўным судзе. І паколькі падставаў для ліквідацыі прадстаўлена не было, і сведкі не былі запрошаныя, мы лічым, што ў нас вялікія шансы выйграць справу".

Таксама 5 кастрычніка была ліквідаваная праваабарончая арганізацыя "Прававая ініцыятыва". Але гэты працэс ад пачатку праходзіў у Вярхоўным судзе, таму абскарджваць рашэнне ўжо няма дзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.