Вы тут

Вярхоўны суд ліквідаваў праваабарончую арганізацыю "Прававая ініцыятыва"

Вярхоўны суд / Еўрарадыё

5 кастрычніка Вярхоўны суд ліквідаваў праваабарончую арганізацыю "Прававая ініцыятыва", перадае Радыё "Свабода". Гэта перадапошняя зарэгістраваная праваабарончая арганізацыя ў Беларусі. Пакуль яшчэ рэгістрацыю не страціла толькі "Звяно". Працэс над гэтым аб'яднаннем ідзе сёння ў Мінскім гарадскім судзе.

"Прававая ініцыятыва" была створаная ў 1996 годзе. 

Сёлета 16 ліпеня па месцы рэгістрацыі старшыні аб’яднання Вольгі Фёдаравай прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Сама Фёдарава ў сакавіка была вымушаная з'ехаць за межы Беларусі.

Масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый ідзе ў Беларусі з сярэдзіны ліпеня. Зачыняюць аб'яднанні па ўсёй краіне. Рэгістрацыі пазбавіліся каля трох соцень асветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, даследчых ды іншых арганізацый. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.