Госцем жывога эфіру Еўрарадыё будзе Анхела Эспіноса

Госцем жывога эфіру Еўрарадыё будзе Анхела Эспіноса

21 лютага, у Дзень роднай мовы, а 17-й гадзіне адразу пасля выпуску навін госцем жывога эфіру Еўрарадыё будзе Анхела Эспіноса. Іспанка самастойна вывучыла беларускую мову, не толькі на ёй размаўляе, але і піша вершы. Пагаворым пра тое, адкуль у Эспіносы такая любоў да беларускай мовы. Размову можна будзе паслухаць тут.

Анхела скончыла славянскую філалогію ў Гранадскім універсітэце, цяпер навучаецца на магістратуры на кафедры Беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Яна — лаўрэатка журналісцкай прэміі "Беларусь у фокусе" (2011), фіналістка паэтычнага конкурсу "Экслібрыс" імя Рыгора Барадуліна 2015 года. Іспанка мае 2 зборнікі вершаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі