Гомельскі школьнік памёр на перапынку паміж урокамі
![Гомельскі школьнік памёр на перапынку паміж урокамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pamior-0309.jpg.webp?itok=r7m397P4)
У Гомелі васьмікласнік адной са школ памёр на перапынку, перадае БЕЛТА.
Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык гуляў у тэлефоне, раптам яму стала кепска. Да яго паклікалі медсястру, а тая адразу выклікала хуткую дапамогу. Школьніка спрабавалі рэанімаваць 45 хвілін. На жаль, выратаваць яму жыццё не ўдалося.
Прычыны смерці дзіцяці высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.