Герман Грэф: Нацбанк Беларусі адмаўляе ў рэсурсах камерцыйным банкам

Герман Грэф: Нацбанк Беларусі адмаўляе ў рэсурсах камерцыйным банкам

У "БПС-Ашчадбанка", які з'яўляецца "дачкой" расійскага "Сбербанка", узніклі праблемы з ліквіднасцю ў нацыянальнай валюце Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік расійскага банка Герман Грэф. Ён дадаў, што такія ж праблемы маюць і іншыя камерцыйныя банкі Беларусі. 

"У нас ёсць праблемы ў нацыянальнай валюце — беларускім рублі — як ва ўсяго рынку, таму што фактычна Нацыянальны банк сёння спыніў прадастаўляць ліквіднасць, і крэдытаванне ў нацыянальнай валюце прыпыненае", — прыводзіць ТАСС словы Грэфа.

На яго думку, праблема захаваецца, пакуль Нацбанк не пачне прадастаўляць неабходны аб'ём ліквіднасці. Грэф падкрэсліў, што праблемаў з іншымі валютамі няма. 

Нацбанк абмяжоўвае рэсурсы для камерцыйных банкаў, каб зменшыць ціск на валютным рынку. Цягам апошніх тыдняў многія беларускія банкі паведамілі, што прыпыняюць выдачу новых крэдытаў насельніцтву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі