Герасіменя — пра крымінальную справу: значыць, робім усё слушна

Герасіменя — пра крымінальную справу: значыць, робім усё слушна

Славутая беларуская плыўчыха, трохразовая алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя пракаментавала распачатую ў Беларусі ў дачыненні да яе і Аляксандра Апейкіна крымінальную справу. Кіраўнікоў Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці абвінавачваюць у "закліках да здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь". Такім чынам быў адзначаны іх удзел у перанясенні з Беларусі "шэрагу буйных спартыўных мерапрыемстваў" (таго ж хакейнага чэмпіянату свету).

"Калі нас адзначылі, значыць, мы на добрай дарозе і робім усё слушна", сказала Герасіменя "Радыё Свабода". Яна і Апейкін знаходзяцца за мяжой. А ў Беларусі ў іх сваякоў праходзяць ператрусы.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці дапамагае спартсменам, якія пацярпелі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі