Георгій Кандрацьеў стаў галоўным трэнерам ФК "Мінск"
![Георгій Кандрацьеў стаў галоўным трэнерам ФК "Мінск"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kandrpressbol.jpg.webp?itok=CBUZ-_nS)
Георгій Кандрацьеў 11 студзеня стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба "Мінск". Пагадненне разлічанае на адзін год. Кандрацьеў — вядомы ў мінулым футбаліст, на трэнерскай рабоце — з пачатку 2000-х, быў галоўным трэнерам маладзёжнай, алімпійскай, нацыянальнай зборнай Беларусі. Днямі яму споўнілася 56 гадоў.
У трэнерскі штаб ФК "Мінск" таксама ўвайшлі Андрэй Скорабагацька, Андрэй Разін і Ігар Патапаў, інфармуе "Прессбол".
Летась "Мінск" заняў у чэмпіянаце Беларусі шостае месца.
Фота: Прессбол