Gender Gap: пра “традыцыйныя каштоўнасці” ад РПЦ і Крамля — у чым пагроза
Ірына Сідорская / Еўрарадыё
Апошнім часам з боку прадстаўнікоў рускай праваслаўнай царквы і расійскіх палітыкаў гучыць шмат трэшовых заяў пра “сапраўднае месца жанчыны ў сям’і”, “абавязак нараджаць”, хочаш ты таго ці не, пра шкоднасць для жанчын вышэйшай адукацыі ды жадання пабудаваць кар’еру. І ўсё гэта чамусьці называюць “традыцыйнымі каштоўнасцямі”. Здавалася б, што беларусам да таго, што робіцца ў рускамірскай хтоні? Але праблема ў тым, што гэтыя так званыя “каштоўнасці” лёгка могуць быць перанесеныя і ў Беларусь рознымі “мясцовымі рускамірцамі”. І пэўныя заявы той жа Качанавай ужо насцярожваюць.
Пра тое, што насамрэч стаіць за словамі пра “традыцыйныя каштоўнасці” і якімі іх бачаць як шараговыя беларусы, так і іх дэмлідары, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.