Гарачы беларускі ратаўнік стаў сусветнай інтэрнэт-зоркай
![Спасатель Евгений Лось](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/spasatel_evgeniy_los_los_strong90.jpg.webp?itok=oJmNrHsi)
Яўген Лось / @los_strong90
33-гадовы ратаўнік з Бабруйска Яўген Лось стаў сусветнай інтэрнэт-знакамітасцю. Сёння ў яго ютуб-канала больш за тры мільёны падпісчыкаў, ролікі пра трэніроўкі і падтрыманне цела ў добрай форме збіраюць мільёны праглядаў і тысячы каментароў ад захопленых гледачоў.
Частцы беларускай аўдыторыі Яўген ужо вядомы: пра яго пісалі многія медыя, яго фота і відэа актыўна разыходзяцца ў сацыяльных сетках. Пэўны час таму ён выйшаў на па-сапраўднаму сусветны ўзровень.
![Ютуб-канал Дикий Лось](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/wildmoose_0.png.webp?itok=71NkEnng)
Асабліва папулярныя відэа, у якіх Яўген дае парады па хатніх трэніровак: як умацаваць прэс, развіць грудныя мышцы і да таго падобнае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.