Ганну Гуськову ўзнагародзілі ордэнам Айчыны III ступені

Ганну Гуськову ўзнагародзілі ордэнам Айчыны III ступені

Алімпійскую чэмпіёнку Ганну Гуськову з перамогай на Алімпіядзе павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. Паводле інфармацыі тэлеканала АНТ, кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў спартоўку ордэнам Айчыны ІІІ ступені. Таксама ёй нададзенае званне "Заслужаны майстар спорту".

У рамках праекта "Алімпійскі выбар" Гуськова вырашыла, што 15 тысяч рублёў атрымае Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву па фрыстайле ў Мінску, перадае БЕЛТА.

У гэтым цэнтры яна рэгулярна займаецца і трэніруецца. Перад канчатковым рашэннем дзяўчына звярнулася па параду да свайго трэнера Мікалая Казекі.

Паводле ўмоваў праекта "Алімпійскі выбар" Прэзідэнцкі спартыўны клуб дае кожнаму чэмпіёну ці прызёру Гульняў права выбраць дзіцяча-юнацкую спартыўную школу для бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі. Грошы пералічвае Прэзідэнцкі спартыўны клуб: за першае месца — 15 тысяч рублёў, другое — 10 тысяч рублёў, трэцяе — 7,5 тысячы рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі