Галоўрэд "БелГазеты" сёння сустракаецца з міністрам інфармацыі

Галоўрэд "БелГазеты" сёння сустракаецца з міністрам інфармацыі

Галоўны рэдактар "БелГазеты" Кірыл Жываловіч сёння ў 17.30 сустракаецца з міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам. Пра гэта ён заявіў у каментары Еўрарадыё. 

Гаворка пойдзе пра тое, што Мінінфарм фактычна забараніў "Белсаюздруку" распаўсюджваць свежы нумар выдання. 

Ад іншых каментароў Жываловіч адмовіўся.

Каментуючы рашэнне Мінінфарма, яго кіраўнік Аляксандр Карлюкевіч абвінаваціў выданне ў пошласці і хамстве. 

У свежым нумары выдання некалькі матэрыялаў прысвечаныя нядаўняму візіту Аляксандра Лукашэнкі на Шклоўшчыну. Адзін з артыкулаў мае падзагаловак "Абаср...ая карова як сімвал часу". На сёмай паласе ёсць і інтэрв'ю з гэтай самай каровай. 

Галоўрэд "БелГазеты" сёння сустракаецца з міністрам інфармацыі
Карыкатура з нумара "БелГазеты", які не трапіў у продаж
Галоўрэд "БелГазеты" сёння сустракаецца з міністрам інфармацыі
І інтэрв'ю з той самай каровай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі