Галасаванне ў парламенце па пытанні выхаду Вялікабрытаніі з ЕС перанесенае

Галасаванне ў парламенце па пытанні выхаду Вялікабрытаніі з ЕС перанесенае

Галасаванне ў парламенце па пытанні выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза перанесенае (яно было прызначанае на 11 снежня). Прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй заявіла, што парламентары пакуль не гатовыя падтрымаць пагадненне. Паводле яе слоў, самае важнае пытанне, якое падзяляе парламентароў — пытанне мытнага статуса для мяжы з Паўночнай Ірландыяй. "Не час уносіць падзел у парламент", — сказала Мэй.

У чацвер прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі наведае Брусель і абмяркуе здзелку з кіраўнікамі ЕС. Пасля гэтага, спадзяецца Тэрэза Мэй, парламент мусіць яе падтрымаць. "Brexit не будзе здзейснены без кампрамісу", — заявіла прэм'ер. Калі ж парламент не зменіць сваю пазіцыю, кабінету міністраў давядзецца прапаноўваць нейкі іншы план дзеянняў.

Як вядома, Вялікабрытанія выходзіць з ЕС у адпаведнасці з вынікамі рэферэндума 23 чэрвеня 2016 года (амаль 52% прагаласавалі за выхад з ЕС). Паводле праекта аб пагадненні з Еўрасаюзам здарыцца гэта мусіць 29 сакавіка 2019 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі